Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Культура

Культура

Фотавыстава ў Гомелі раскажа аб пасляваенным абліччы горада


20 лістапада, Гомель / кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Горад, паўсталы з руін" адкрыта ў Гомелі ў Музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў сеткі публічных бібліятэк горада Гомеля. 
Экспазіцыя прымеркаваная да гадавіны з Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.
На выставе прадстаўлены некалькі дзясяткаў фатаграфій з відамі Гомеля, зробленых гараджанамі ў 50-х гадах мінулага стагоддзя. "Гэта толькі малая частка з шырокага фотаархіва калекцыянера і фатографа-аматара Аляксандра Вясніна. Ён з'яўляецца стваральнікам папулярнай інтэрнэт-галерэі, якая аб'яднала дзясяткі альбомаў і тысячы старых фотаздымкаў горада з фотаархіваў гамельчукоў", - удакладнілі ў дзяржаўнай установе. У экспазіцыі прадстаўлены і здымкі, якія належаць калекцыянеру Ігару Штэрмеру.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Гомель давялося адбудоўваць наноў. "Дзякуючы фотавыставе мы можам акунуцца ў тыя гады. Углядаючыся ў твары людзей з чорна-белых фатаграфій, мы пранікаемся атмасферай таго часу, успамінаем пра родных і блізкіх. Цікава не толькі ўбачыць змяненне пасляваеннага горада, але і параўнаць з яго цяперашнім абліччам: пусткі ператварыліся ў мікрараёны, старыя будынкі асучасніліся", - адзначылі ва ўстанове. 
Выстава будзе працаваць да 10 снежня. Уваход вольны.-0-