Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Эканоміка Знешнеэканамiчная дзейнасць Валютнае рэгуляванне Пералiк дакументаў

Пералiк дакументаў

1. Для разгляду пытання выдачы хадайніцтваў на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый у аблвыканкам прадастаўляюцца:

копія знешнегандлёвага кантракту з адпаведнымі прыкладаннямі і спецыфікацыямі;
копіі плацежных (отгрузочных) і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт пачатку правядзення знешнегандлёвай аперацыі;
копіі дакументаў (прэтэнзійная і іншая перапіска з контрагентам, іншыя дакументы), якія пацвярджаюць немагчымасць завяршэння знешнегандлёвых аперацый ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны;
копіі лістоў Нацыянальнага банка (пры наяўнасці) аб неабходнасці прадастаўлення суб'ектам гаспадарання хадайніцтва аблвыканкама;
суправаджальны ліст на аблвыканкам.

Усе копіі павінны быць завераны упаўнаважанай асобай арганізацыі.

2. Для разгляду пытання выдачы хадайніцтваў на ажыццяўленне знешнегандлёвых аперацый, якія прадугледжваюць імпарт тавараў без паступлення іх на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у аблвыканкам прадастаўляюцца:

копія знешнегандлёвага кантракту з адпаведнымі прыкладаннямі і спецыфікацыямі;
копіі плацежных і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт пачатку (у выпадку пачатку) правядзення імпартнай знешнегандлёвай аперацыі;
суправаджальны ліст на аблвыканкам з абгрунтаваннем неабходнасці правядзення імпартнай аперацыі без паступлення тавару на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Усе копіі павінны быць завераны упаўнаважанай асобай арганізацыі.

3. Для разгляду пытання выдачы ўзгаднення на ўстанаўленне больш працяглых, у параўнанні з пэўнымі ва ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. № 178, тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, у аблвыканкам прадастаўляюцца:

копія знешнегандлёвага кантракту з адпаведнымі прыкладаннямі і спецыфікацыямі. Кантракт павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым у падпункце 1.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2011 г. № 1483/22;
копіі плацежных і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт пачатку (у выпадку пачатку) правядзення знешнегандлёвай аперацыі;
суправаджальны ліст на аблвыканкам.

Усе копіі павінны быць завераны упаўнаважанай асобай арганізацыі.