Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2

VI Усебеларускі народны сход



Паважаныя жыхары Гомельскай вобласці!

Працягваецца падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага схода, на якім будуць вызначаны прыярытэты далейшага грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
У гэтыя дні ўнесці свае прапановы па гэтых пытаннях можа кожны. 

Напрыклад, накіраваць іх можна на адрас электроннай пошты oblisp-uip@mail.gomel.by

У наступным яны будуць перададзены для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага схода.

УВАГА! 
Для разгляду і апрацоўкі Вашай прапановы ў абавязковым парадку неабходна ўказаць прозвішча, імя (цалкам), адрас рэгістрацыі (знаходжання), кантактны тэлефон, а ў тэме паведамлення пазначыць сферу, якой тычыцца ваша прапанова.
 
УЗОР ЗАПАЎНЕННЯ ПРАПАНОВЫ
Тэма: маладзежная палітыка
Іваноў Іван Іванавіч, г. Мазыр, бульвар Юности, 181; 
+ 375-29-123-45-67

ПРАПАНОВА: “Лічу мэтазгодным павелічэнне верхняга парога маладзежнага ўзросту з 31 года да 35 гадоў".

Дасланыя прапановы не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і не патрабуюць адказу.