Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Эканоміка Гандаль Сістэма Tax Free

Сістэма Tax Free

Tax Free – гэта сістэма звароту падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) замежным грамадзянам (нерэзідэнтам Еўразійскага эканамічнага саюза) за пакупкі, зробленыя ў магазінах Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь сістэма Tax Free распаўсюджваецца на тавары, абкладаемыя ПДВ па стаўцы 20%, і прадугледжвае зварот пакупніку 15% ад сумы пакупкі без ПДВ (або 12,5% ад сумы пакупкі, указанай у касавым чэку). Паслуга дзейнічае пры набыцці тавараў на працягу аднаго дня ў адным магазіне, які працуе па сістэме Tax Free, на суму больш за 80 беларускіх рублёў.

Парадак звароту ПДВ у выпадку вывазу замежнымі грамадзянамі тавараў за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза рэгламентуецца наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкул 144);

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2013 №13 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі работы па звароце падатку на дабаўленую вартасць у выпадку вывазу тавараў за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза»;

 пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2013 № 589 «Аб зацвярджэнні пераліку арганізацый, якія маюць права на зварот падатку на дабаўленую вартасць фізічным асобам, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве – члене Мытнага саюза»;

пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2019 № 2 «Аб падліку і выплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых выплат».

РУП «Белмытсэрвіс» з'яўляецца адзіным аператарам сістэмы Tax Free ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадатковую інфармацыю аб сістэме Tax Free можна атрымаць у РУП «Белмытсэрвіс» на сайце www.tax-free.by або па тэлефоне                 +375 17 2792568.

 

Пералік гандлёвых аб'ектаў, якія працуюць па сістэме Tax Free