Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Спорт i турызм

Спорт i турызм

Першую частку лыжаролернай трасы плануецца адкрыць у Гомелі сёлета


1 сакавіка, Гомель / кар. БЕЛТА/. Напаўадкрыты цір і 1,5 км лыжаролернай трасы плануецца адкрыць у Гомелі ў 2019 годзе, паведаміў журналістам начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Аляксандр Пазнякоў перад пасяджэннем па выніках працы галіны ў 2018 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле планаў гэта будзе першая чарга ўзвядзення новага спортаб'екта, працы працягнуцца. На будаўніцтва лыжаролельнай трасы па вуліцы лугавой уздоўж вяслярнага канала з абласнога бюджэту выдзелена Br1, 5 млн. на ўзвядзенне крытага футбольнага манежа на тэрыторыі стадыёна "Луч" будзе накіравана Br3 млн. 
"Умацаванне матэрыяльнай базы спецыялізаваных вучэбна - спартыўных устаноў, у тым ліку асноўных баз падрыхтоўкі нацыянальных і зборных каманд Беларусі па відах спорту, праводзіцца пастаянна", - сказаў начальнік аддзела. Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы перспектыўнага рэзерву, якую вядуць 38 устаноў - вучылішча і абласныя цэнтры алімпійскага рэзерву, спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву і інш. 
Як падкрэсліў Аляксандр Пазнякоў, у 2018 годзе на чэмпіянатах, Кубках, першынствах свету і Еўропы спартсмены Гомеля заваявалі больш за 80 медалёў, 19 з якіх залатыя. 
У 2018 годзе абласны цэнтр не раз станавіўся пляцоўкай для правядзення фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Так, у мінулым годзе на моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100 у горад над Сожам прыехалі 250 спартсменаў з 15 краін. "Правядзенне мерапрыемстваў такога маштабу дапамагае ўмацоўваць міжнародныя сувязі, падвышаючы імідж вобласці і горада", - рэзюмаваў Аляксандр Пазнякоў.-0-

Апошнія навіны

Усе навіны