Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Спорт i турызм

Спорт i турызм

Каратысты з трох краін паспрачаюцца за ўзнагароды міжнароднага турніру ў Гомелі


16 красавіка, Гомель / кар. БЕЛТА/. Міжнародны адкрыты турнір па кіакушынкай каратэ пройдзе ў Гомелі 21 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце спаборніцтваў. 
На татамі спартыўнага комплексу ААТ "Гомсельмаш" выйдуць каля 200 каратыстаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі Расіі і Украіны. 
Спартыўнае мерапрыемства аб'яднае ўдзельнікаў розных вагавых і ўзроставых катэгорый. Так, мужчыны, жанчыны, мужчыны-ветэраны паспаборнічаюць за Кубак вобласці, а юніёры, юнакі і дзяўчаты - за лідарства на першынстве рэгіёна. Паядынкі праводзяцца ў поўны кантакт.
Каратысты разыграюць каля 30 камплектаў узнагарод. Пераможцаў чакаюць медалі, кубкі, дыпломы, прызы.
Цяперашні турнір прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Года малой радзімы. 
Арганізатарамі спартыўнага форуму выступаюць адміністрацыя Чыгуначнага раёна Гомеля, абласная Моладзевая грамадская арганізацыя кінакушынкай каратэ "Сэйкен". Сярод асноўных мэт турніру-арганізацыя карыснага вольнага часу дзяцей, моладзі, дарослых, далучэнне іх да здаровага ладу жыцця, папулярызацыя фізкультуры і спорту, умацаванне дружалюбных сувязяў паміж спартсменамі розных рэгіёнаў і краін, абмен вопытам і т. д.
Турнір праводзіцца з канца 90-х гадоў мінулага стагоддзя. За час існавання ён заваяваў папулярнасць не толькі сярод беларускіх спартсменаў, але і іншых краін. У апошнія гады нярэдка ў якасці ўдзельнікаў выступаюць цэлыя сем'і, што таксама сведчыць аб вялікай цікавасці да мерапрыемства з боку каратыстаў розных узростаў. -0-

Апошнія навіны

Усе навіны