Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Спорт i турызм

Спорт i турызм

Дзюдаісты з дзесяці краін пазмагаюцца на татамі турніру ў Гомелі


20 сакавіка, Гомель / кар. БЕЛТА/. Другі Міжнародны турнір па дзюдо "Кубак прайду" пройдзе ў Гомелі 23 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце спаборніцтваў.
За ўзнагароды пазмагаюцца амаль 1 тыс. спартсменаў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Ізраіля.
На сямі татамі абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы будуць змагацца ўдзельнікі ў трох узроставых групах: 2006-2007, 2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння. Узначаліць судзейскую калегію суддзя міжнароднай катэгорыі Артур Фандо. Па выніках спаборніцтваў пераможцаў і прызёраў узнагародзяць кубкамі і медалямі, а таксама спартыўнай экіпіроўкай.
На 24 сакавіка для ўдзельнікаў спаборніцтваў запланаваны майстар-клас, падчас якога маладыя дзюдаісты атрымаюць бясцэнны вопыт ад спартсменаў міжнароднага ўзроўню.-0-

Апошнія навіны

Усе навіны