Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на платную форму навучання

08.08.2022
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на платную форму навучання, паведамляе БЕЛТА.

Залічэнне на бюджэт у большасці ВНУ завяршылася 4 жніўня. У Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах - 29 ліпеня. У завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю абітурыентаў залічаць па 20 снежня.

На платную форму навучання залічэнне пройдзе па 10 жніўня. На завочнае ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - па 20 снежня.

Дадатковы набор ва ўстановах вышэйшай адукацыі на навучанне за кошт сродкаў бюджэту завяршыўся напярэдадні, 7 жніўня.

Прыёмная кампанія ў ВНУ скончыцца 10 жніўня - у апошні дзень залічэння платнікаў.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ