Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Віншаванне з Днём 8 Сакавіка!

08.03.2020
ДАРАГІЯ ЖАНЧЫНЫ!

Сардэчна віншуем вас з Днём жанчын!
8 Сакавіка – свята прыгажосці і кахання, якое прыпадае на самы пачатак вясны. Вясна ўвасобіла ў сабе ўсё добрае і светлае, што мы справядліва звязваем з абліччам прыгожай паловы чалавецтва.
У імклівым рытме жыцця вы паспяхова працуеце ва ўсіх галінах эканомікі Гомельшчыны: у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай гаспадарцы і гандлі, сацыяльнай сферы і бізнесе, пры гэтым займаецеся грамадскай дзейнасцю, выхоўваеце дзяцей і захоўваеце цяпло сямейнага ачага.
Наша вобласць сапраўды багатая годнымі, разумнымі і таленавітымі жанчынамі. Ініцыятыўныя і мэтанакіраваныя - вы граеце важную ролю ў жыцці рэгіёну, застаючыся пры гэтым клапатлівымі і кахаючымі маці, жаноцкімі і пяшчотнымі сёстрамі, жонкамі і дочкамі.
Мы шчыра дзякуем вам за мудрасць, чуласць і разуменне.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і выканання самых запаветных жаданняў.
Будзьце заўсёды шчаслівыя і каханыя!

Старшыня                                   Старшыня
Гомельскага абласнога               Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта                 Савета дэпутатаў
             Г. М. Салавей                               Е. А. Зянкевіч
                                                                                                                          
                                                     


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ