Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Грамадства

Грамадства

Прымерыць экіпіроўку агняборца прапануюць на свяце пажарнай службы ў Гомелі


25 ліпеня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Святкаванне Дня пажарнай службы ў Гомелі пройдзе на адкрытай пляцоўцы ля Лядовага палаца, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Арганізатары свята, якое пачнецца ў 11.00 27 ліпеня, рыхтуюць для гасцей разнастайныя лакацыі і пункты актыўнасцяў. Напрыклад, на спецыяльнай выставе прадставяць пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, ратавальнікі пазнаёмяць са спецыфікай сваёй працы. 
Яшчэ на адной пляцоўцы ў чэмпіянаце па бяспецы дзеці і іх бацькі змогуць навучыцца правілам дзеяння пры НС. Самым адважным прапануюць прайсці скрозь дым у спецыяльным абсталяванні ратавальнікаў, скарыць вяршыні на пляцоўцы "Цар гары", адчуць сябе агняборцам, надзеўшы спецвопратку. 
На ўсіх гульнявых лакацыях можна будзе не толькі атрымаць шмат карыснай інфармацыі, але і зарабіць спецыяльныя жэтоны, а затым абмяняць іх на прызы і сувеніры. 
Таксама ў праграме святочны канцэрт. Добры настрой будуць дарыць і яркія роставыя лялькі, фота з якімі стануць добрым успамінам пра мерапрыемства.  Мінская гарадская дума і Губернскае праўленне 25 ліпеня 1853 года разгледзелі пытанне "аб стварэнні пажарнай часткі ў Мінску". Менавіта гэты дзень быў прыняты за пачатак стварэння пажарнай службы ў Беларусі і адзначаецца зараз як Дзень пажарнай службы. -0-