Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Грамадства

Грамадства

Паважаныя жыхары Гомельскай вобласці!

15 сакавіка мы адзначаем знамянальную дату-25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Яе прыняцце ў 1994 годзе стала паваротнай падзеяй у гісторыі маладой беларускай дзяржавы. Асноўны Закон замацаваў інстытут прэзідэнцтва, абвясціў Беларусь суверэннай краінай, а вышэйшай каштоўнасцю чалавека – яго правы і свабоды.

Дзякуючы Канстытуцыі, прыярытэты народаўладдзя і сацыяльнай справядлівасці сталі галоўным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі.

З'яўляючыся найважнейшым кансалідуючым фактарам, Асноўны закон Рэспублікі Беларусь за дваццаціпяцігадовы перыяд вытрымаў праверку часам, забяспечыў захаванне грамадзянскай згоды і міру.

Стабільнасць і пазітыўныя змены ва ўсіх галінах эканомікі і сацыяльнай сферы Гомельскай вобласці чарговы раз пацвярджаюць правільнасць абранага шляху і сведчаць аб вялікім патэнцыяле для далейшага развіцця.

У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Гомельшчыны шчасця, дабрабыту, веры ва ўласныя сілы і дасягненні вызначаных мэтаў у імя росквіту роднай Беларусі!



Старшыня                                     Старшыня
Гомельскага абласнога                  Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта                    Савета дэпутатаў
               В. А. Дворнік                               Е. А. Зянкевіч