Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Грамадства

Грамадства

Дэкада ўзмоцненага кантролю ДАІ за кіроўцамі маршрутак стартуе ў Гомельскай вобласці


5 снежня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці ўзмацняе кантроль за выкананнем ПДР кіроўцамі маршрутных таксі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар'я Ткачова.
З 5 па 15 снежня на дарогах рэгіёну пройдуць мерапрыемствы па спыненні парушэнняў ПДР і правілаў перавозкі пасажыраў кіроўцамі маршрутак.
Асаблівая ўвага будзе нададзена захаванню маршрутчыкамі хуткаснага рэжыму, правілаў абгону, перавозкі пасажыраў, выкананню патрабаванняў сігналаў святлафора, дарожных знакаў і разметкі.
"Нярэдка пешаходы, аўтамабілісты або пасажыры адзначаюць недысцыплінаванасць і шматлікія парушэнні правілаў дарожнага руху з боку кіроўцаў маршрутак. Таксама не ў поўнай меры выконваюць мерапрыемствы па забеспячэнні бяспечнай перавозкі пасажыраў індывідуальныя прадпрымальнікі і кіраўнікі прыватных транспартных унітарных прадпрыемстваў, якія былі задзейнічаныя ў перавозках пасажыраў", - распавялі ў ДАІ рэгіёну.
За 11 месяцаў гэтага года толькі на тэрыторыі Гомеля з боку кіроўцаў маршрутных таксі дапушчана 155 парушэнняў ПДР і правілаў перавозкі пасажыраў. Парушальнікі прыцягнутыя да адказнасці. Самыя частыя парушэнні-перавышэнне хуткасных рэжымаў, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, праезд на забараняльны сігнал святлафора, парушэнне правілаў размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы, Перавозка пасажыраў звыш устаноўленых месцаў, парушэнне патрабаванняў рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў.-0-