Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Улада
Для зваротаў
Вобласць
Эканоміка
Сацыяльная сфера
Галоўная Сацыяльная сфера

Сацыяльная сфера

Стан сацыяльнай сферы любога рэгіёну з'яўляецца адным з асноўных фактараў, якія вызначаюць яго прывабнасць. Без адпаведнага развіцця гэтага напрамку немагчыма забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і эканамічнага росту.

Сацыяльная сфера Гомельскай вобласці характарызуецца даволі высокімі паказчыкамі развіцця і ўяўляе сабой сістэму розных галін і арганізацый, накіраваных на падтрыманне і павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Пытанні рэгулявання сацыяльнага комплексу часта разглядаюцца на пасяджэннях мясцовых органаў улады розных узроўняў.

У першую чаргу да сацыяльнай сферы адносіцца сфера паслуг: адукацыя, культура, у тым ліку і фізічная, ахова здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, грамадскае харчаванне, бытавое і камунальная абслугоўванне, пасажырскі транспарт, сувязь. У вобласці прымаюцца меры па развіццю ў галіне жыллёвай палітыкі, адукацыі, аховы здароўя і жыццезабеспячэння грамадзян.