Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Сацыяльная сфера Навука i адукацыя

Наука и образование в Гомельской области

Галоўнае ўпраўленне адукацыі

Начальнік Парошын Сяргей Іванавіч

Телефон: +375 232 35-71-23 
Факс: +375 232 35-71-81 
http://www.gomeluo.gomel.by/

Сістэма адукацыі Гомельскай вобласці – адна з самых буйнейшых сярод абласцей рэспублікі.

Гэта 1 201 установа, з іх 496 устаноў дашкольнай, 531 – сярэдняй, 32 – спецыяльнай, 27 – прафесіянальна-тэхнічнай, 23 – сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 57 устаноў  дадатковага навучання дзяцей і моладзі, 2 дзіцячыя дамы, 22 сацыяльна–педагагічных цэнтра, 2 міжшкольных цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, 1 установа дадатковай адукацыі дарослых, 8 устаноў вышэйшай адукацыі.

У вобласці створаны неабходныя ўмовы для развіцця дзяцей і атрымання імі якаснай адукацыі.

У дашкольнай адукацыі асаблівая  ўвага надаецца даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу.

Звыш за 96% дзяцей старэйшых за 3 гады ахоплена дашкольнай адукацыяй.

Разнастайнасць відаў устаноў (дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, яслі, дзіцячыя сады, санаторныя і спецыяльныя дашкольныя ўстановы) у поўнай меры дазваляюць задаволіць адукацыйныя запыты законных прадстаўнікоў выхаванцаў, дыферэнцыраваць падыход да дзяцей з улікам іх магчымасцей.

Вядзецца работа па замацаванні здароўя дзяцей, пошуку шляхоў павышэння якасці работы праз выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій. Сістэмнасць прымаемых мер дазволіла за 5 гадоў значна скараціць колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцём па хваробе.

Пад пільнай увагай органаў адукацыі знаходзіцца работа па арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. З 2015/2016 навучальнага года спецыяльнымі адукацыйнымі паслугамі і карэкцыйнай дапамогай ахоплены ўсе дзеці дадзенай катэгорыі.

Развіццё сістэмы агульнай сэрэдняй адукацыі ідзе праз павелічэнне колькасці навучэнцаў, якія маюць магчымасць вывучаць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні. Профільнае навучанне арганізавана сёння ў 4 ліцэях, 30 гімназіях, а таксама ў сярэдніх школах.

У цэлым больш за 48% вучняў 10 і 11 класаў навучаюцца ва ўмовах профільнага навучання.

Сістэма прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі вобласці ажыццяўляе падрыхтоўку вучняў па 50 спецыяльнасцях і 92 рабочых прафесіях, 27 спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў складае звыш  за 18 тысяч чалавек.

Дзякуючы рабоце, якая праводзілася сумесна з галіновымі камітэтамі, упраўленнямі аблвыканкама, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, усе выпускнікі, якія належаць размеркаванню, забяспечаны першым рабочым месцам.

Выніковасць сістэмы паказваюць дасягненні навучэнцаў.

Сусветную вядомасць атрымалі перамогі выпускніка гімназіі №56 г.Гомеля імя А.А.Вішнеўскага Генадзя Караткевіча. У 12-гадовым узросце ён заваяваў першы медаль на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, а затым устанавіў рэкорд, атрымаўшы залатыя медалі на такіх спаборніцтвах шэсць гадоў запар, тройчы станавіўся абсалютным пераможцам.

Кожны год вучні школ, гімназій і ліцэяў вобласці становяцца пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд і турніраў, алімпіяды вучняў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.

Ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі будуецца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2016 – 2020 гады.

Паказчык ахопу вучняў усімі формамі аб’яднанняў на базе ўстаноў адукацыі на працягу апошніх гадоў застаецца стабільным – 94%. У аб’яднаннях па інтарэсах, клубах і спартыўных секцыях ахоплена звыш за 14 тысяч навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Узрасла колькасць вучняў, якія наведваюць аб’яднанні праваахоўнага руху: юныя сябры міліцыі, юныя інспектары дарожнага руху, юныя выратавальнікі-пажарныя.

Праводзіцца рад мерапрыемстваў па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, па развіцці маладзёжных ініцыятыў, рэалізацыі сацыяльных праектаў. Адбыўся абласны форум  “Маладзёжныя ініцыятывы на мясцовым узроўні”, а ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі адкрыўся рэсурсны цэнтр маладзёжных ініцыятыў “Ступені” ў рамках плана супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Сумесна з ТРК  “Гомель” у рэжыме ток-шоу на тэлеканале  “БТ 4” арганізавана правядзенне 2 разы на год абласных бацькоўскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, прафарыентацыі, летняй занятасці дзяцей, іншых.

Асобая ўвага ўдзяляецца пытанням аховы праў дзяцінства. У вобласці пражывае звыш за 3,5 тысячы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Прымаюцца эфектыўныя меры па ўладкаванні дзяцей гэтай катэгорыі на выхаванне ў сем’і. У апякунскіх сем’ях (1341 сям’я) пражывае 1693 дзіцяці, у прыёмных сем’ях (581 сям’я) – 949 дзяцей, у 48 дзіцячых дамах сямейнага тыпу – 301 дзіця.

Працягваеца работа па аказанні дапамогі дзецям, якія пражываюць у небяспечных сем’ях. Зараз у сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 3875 дзяцей, якія пражываюць у 1952 сем’ях. У выніку сумеснай дзейнасці ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў у мінулым годзе ў сувязі з паляпшэннем сітуацыі зняты з уліку 4490 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За гэты перыяд былі прызнаны тымі, каму патрэбна дзяржаўная абарона і адабраны ў бацькоў 402 непаўналетнія. У біялагічныя сем’і было вернута 352 дзіцяці.

Якасць адукацыі напрамую залежыць ад прафесіяналізму педагагічных работнікаў. У цяперашні час у галіне працуе каля 60 тысяч чалавек, з іх педагогаў – звыш за 30 тысяч. У выніку праведзенай работы створаны ўмовы для забеспячэння кваліфіцыраванымі кадрамі ўсіх устаноў вобласці.

Штогод у галіну прыбывае каля тысячы маладых педагогаў. Арганізавана работа з маладымі спецыялістамі, якая накіравана на іх паспяховую адаптацыю на працоўным месцы, фарміраванне і развіццё педагагічнага майстэрства. У кожным раёне вобласці дзейнічаюць метадычныя аб’яднанні маладых спецыялістаў, школы маладога педагога. Паспяхова функцыяніруе інстытут настаўніцтва.

На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па педагагічных спецыяльнасцях ва ўстановах вышэйшай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі навучаецца больш за 800 чалавек.