Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Улада Выканаўчая улада Кіраўніцтва Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Кіраўнік справамі аблвыканкама Клічкоўская Алена Уладзіміраўна

Кіраўнік справамі аблвыканкама Клічкоўская Алена Уладзіміраўна

Пытанні арганізацыі падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў аблвыканкама, кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў аблвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні аблвыканкама, за выкананнем плана работы аблвыканкама, пытанні фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці аблвыканкама і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, захавання ўнутранага распарадку работы аблвыканкама, работы са зваротамі грамадзян,ўкаранення заяўляльнага прынцыпу «адно акно» дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі на тэрыторыі вобласці, прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама, забеспячэння абаронных мерапрыемстваў, мабілізацыйнай падрыхтоўкі галін народнай гаспадаркі, забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў і прававога рэгулявання інфармацыйных адносін
у межах прадастаўленых паўнамоцтваў выдае адпаведныя распараджэнні, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
уносіць прапановы кіраўніцтву аблвыканкама аб прызначэнні на пасаду і вызваленні ад пасады кіраўнікоў структурных падраздзяленняў упраўлення справамі аблвыканкама і курыруемых структурных падраздзяленняў аблвыканкама

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні аблвыканкама:
упраўленне справамі
упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
упраўленне па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытаннях абароны (акрамя пытанняў памежнай палітыкі, тэрытарыяльнай абароны, процідзеяння карупцыі, ўзаемадзеяння з праваахоўнымі органамі, органамі ваеннага кіравання, адміністрацыйнымі і кантрольнымі службамі і ведамствамі вобласці па пытаннях умацавання законнасці,узмацнення барацьбы са злачыннасцю, яе папярэджання)

Пытанні: 
дзяржаўнай установы «Падводнае»
дзяржаўнай установы «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр»

Узначальвае:
камісію апарата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта для перагляду стажу дзяржаўнай службы работнікаў апарата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
пастаянна дзеючую камісію па арганізацыі і правядзенні конкурсаў, электронных аўкцыёнаў або працэдур запыту цэнавых прапаноў для забеспячэння дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) для ўласных патрэб Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за кошт сродкаў абласнога бюджэту 
камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва аблвыканкама
атэстацыйную камісію пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце для структурных падраздзяленняў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі

 

Прыёмная: +375-232-33-45-05