Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Улада
Для зваротаў
Вобласць
Эканоміка
Сацыяльная сфера
Галоўная Улада Выканаучая улада Кіраўніцтва Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Намеснік старшыні аблвыканкама Прывалаў Уладзімір Аляксандравіч

Намеснік старшыні аблвыканкама Прывалаў Уладзімір Аляксандравіч

Пытанні ідэалагічнай працы, аховы здароўя, фармацыі, адукацыі, у тым ліку вышэйшага, культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, кінавідэапракату, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўлення насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў вобласці, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні аблвыканкама:
-камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў працы, занятасці і заработнай платы)
-галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
-упраўленне аховы здароўя
-упраўленне адукацыі
-упраўленне спорту і турызму
-упраўленне па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (у частцы сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС)

Пытанні:
-дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека»
-Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
-рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радиотелецентра «Тэлерадыёкампанія «Гомель»
-камунальнага унітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда»
-прадстаўніцтва «Гомельскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва»
-дзяржаўнай установы «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»
-Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»
-камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гомелькінавідэапракат»
-установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Відовішчна-культурны комплекс «Гомельскі дзяржаўны цырк»
-Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»
-вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі вобласці
-паліграфічных арганізацый

Пытанні ўзаемадзеяння з абласнымі арганізацыямі палітычных партый, Гомельскай абласной арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», прадстаўніцтвам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці (акрамя пытанняў канфіскаваных тавараў), Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Гомельскім абласным аддзяленнем грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру», Гомельскім абласным саветам жанчын грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Гомельскай абласной арганізацыйнай структурай рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды», рэлігійнымі арганізацыямі і аб'яднаннямі нацыянальных меншасцяў, грамадскімі арганізацыямі, фондамі, дзейнасць якіх звязана з аховай здароўя насельніцтва, спортам і турызмам

Узначальвае:
-камісію па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80 гадоў і ўвекавечанні іх памяці
-камісію па справах непаўналетніх Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
-абласную міжведамасную камісію па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў
-абласную камісію па адборы кандыдатаў на прысуджэнне штогадовых прэмій Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта навучэнцам, якія дабіліся высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці
-абласную міжведамасную камісію па прафілактыцы ВІЧ-інфекцый і венерычных хвароб
-камісію па ўстанаўленні статусу грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце
-камісію па прысуджэнні прэмій Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта спартсменаў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі афіцыйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў, а таксама трэнерам, якія прымалі ўдзел у іх падрыхтоўцы
-камісію па падвядзенні вынікаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці
-каардынацыйны савет Гомельскай вобласці па апецы над асобамі, прызнанымі ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі
-эвакуацыйную камісію

Прыёмная: +375-232-75-45-03/ 33-45-03

Памочнік намесніка старшыні
МІРАНКОЎ Віктар Сямёнавіч +375-232-75-45-21/ 33-45-21