Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Улада Выканаучая улада Кіраўніцтва Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Старшыня Гомельскага аблвыканкама Дворнік Уладзімір Андрэевіч

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Дворнік Уладзімір Андрэевіч

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама

Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, юстыцыі, фінансаў, арганізацыі ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў вобласці з праваахоўнымі органамі, органамі ваеннага кіравання, адміністрацыйнымі і кантрольнымі службамі і ведамствамі вобласці па пытаннях умацавання законнасці, узмацнення барацьбы са злачыннасцю, яе папярэджанне

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні аблвыканкама:

галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай працы
галоўнае ўпраўленне юстыцыі
галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне 
галоўнае фінансавае ўпраўленне
упраўленне ўнутраных спраў

Пытанні ўзаемадзеяння з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці, Гомельскім абласным судом, пракуратурай Гомельскай вобласці, Гомельскім абласным ваенным камісарыятам, кіраваннем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці

Узначальвае:

атэстацыйную камісію пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце
абласную камісію па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам
савет садзейнічання прыцягненню інвестыцый

Біяграфія:

Нарадзіўся 16 красавіка 1963 года ў в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Працаваў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Рэчыцкага зооветтехникума быў галоўным ветэрынарным урачом калгаса "Усход" Нараўлянскага раёна, намеснікам старшыні калгаса "Дружба" Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Мазырскага раёна, дырэктарам РУП "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга, чацвёртага і пятага скліканняў. 

Раней Уладзімір Дворнік займаў пасаду старшыні Мазырскага райвыканкама.


Памочнік старшыні 
КЛІМОВІЧ Юрый Юр'евіч 
+375-232-33-45-20