Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва ў некалькіх раёнах Гомельскай вобласці

03.09.2020
У час прыняцця кадравых рашэнняў
У час прыняцця кадравых рашэнняў
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў у некалькіх раёнах Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Акцябрскага райвыканкама Андрэй Бараноўскі пайшоў на павышэнне і зойме месца намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. На яго пасаду ў Акцябрскі раён назначаны першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама Сяргей Даўгалёў.

Сяргей Ермаліцкі, які да нядаўняга часу ўзначальваў упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гомельскай вобласці, будзе кіраваць Гомельскім райвыканкамам. А першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Козел пераведзены на месца кіраўніка Добрушскага раёна.

На пасаду старшыні Жлобінскага райвыканкама ўзгоднены дырэктар прадпрыемства "Амкадор-Гомель" Аляксандр Грыгарэнка.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ