Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Эканоміка Гандаль Ліцэнзаванне

Ліцэнзаванне

У адпаведнасці з арт. 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «дзяржава дае ўсім роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці, акрамя забароненай законам». Адной з формаў дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці з'яўляецца інстытут ліцэнзавання.

Асноўнымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні ліцэнзавання, з'яўляюцца:

1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці»;
2. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Акрамя названых нарматыўных прававых актаў існуе шэраг актаў заканадаўства, якія рэгулююць адносіны ў галіне ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці.