Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Улада
Для зваротаў
Эканоміка
Сацыяльная сфера
Галоўная Вобласць Геaграфiчнае становiшча

Географическое положение Гомельской области

Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Бранскай вобласьцю Расійскай Федэрацыі, а таксама - з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцямі Украіны.

Плошча тэрыторыі – 40,4 тыс. кв. кіламетраў, што складае пятую частку тэрыторыі рэспублікі. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 4 раёна ў г. Гомелі, 17 гарадоў, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2608 сельскіх населеных пунктаў.

Клімат у рэгіёне ўмерана кантынентальны, з цёплым летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня – мінус 6 °С, ліпеня – плюс 18 °С.

Зімой пераважаюць паўднёвыя вятры, улетку - заходнія і паўночна-заходнія. Хуткасць ветру ў сярэднім за год складае каля трох метраў у секунду. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ў межах 550-660 міліметраў.

У вобласці адзін з самых працяглых у краіне вегетацыйны перыядаў (191-209 дзён). Клімат спрыяе вырошчванню цукровых буракоў, кукурузы, хуткаспелых гатункаў вінаграда і іншых культур.

Найбольш буйныя суднаходныя ракі рэгіёну – Днепр, Сож, Бярэзіна, Прыпяць. У вобласці шмат азёр.

Трэць тэрыторыі пакрыта лясамі.

Гомельская вобласць мае дастаткова спрыяльныя прыродныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Раўнінны характар рэльефу спрыяе развіццю населеных пунктаў, сельскагаспадарчаму асваенню зямель, функцыянаванню прамысловых прадпрыемстваў і транспартных магістраляў.