Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Зніжэнне коштаў на маёмасць ААТ «Гомельаблбуд» да 70%

26 красавіка 2019 года ААТ «Гомельаблрэклама» філіял «Эксперт-паслуга» праводзіць аўкцыён па продажы аб'ектаў нерухомасці, абсталявання і транспартных сродкаў ААТ «Гомельаблбуд».

На таргі выстаўлены адміністрацыйны будынак, агульнай плошчай 472,3 кв. м у г. Жлобін, вул. Ленінградская, 7.

У г. Рагачоў, па вул. Кірава, 28 прадстаўлены да продажу вялікі выбар аб'ектаў нерухомасці, плошчай ад 44, 8 кв. м да 1,2 тыс. кв. м.

Таксама, прадаюцца аб'екты нерухомасці і ў г. Добруш, па вул. Палявая, 4: будынак канторы (1226, 7 кв. м), вытворчы корпус (2087, 5 кв. м) і КПП (58, 5 кв. м); 2 склада (416 кв. м); гараж (940 кв. м).

На аўкцыёне можна будзе набыць абсталяванне і транспартныя сродкі са зніжэннем пачатковай цаны на 70%.

Канчатковы тэрмін падачы дакументаў 24 красавіка 2019 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (044) 769-19-61, 8 (0232) 53-27-62, 8 (029) 185-37-18.


Апошнія навіны

Усе навіны