Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Жылы дом у ўласнасць

Камітэт «Гомельаблмаёмасць праводзіць аўкцыёны па продажы жылых дамоў дзяржаўнай уласнасці

Большасць аб'ектаў, якія рэалізуюцца на аўкцыёнах, у далейшым выкарыстоўваюцца новымі ўласнікамі для выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аднак, шэраг аб'ектаў набываецца грамадзянамі для наступнага добраўпарадкавання іх пад жылыя памяшканні і (або) для вядзення падсобнай гаспадаркі. Так, з 2013 года больш за 130 будынкаў было набыта для названых мэтаў.

У асноўным гэта аб'екты сацыяльна-культурнай сферы (школы, дзіцячыя сады, бібліятэкі, клубы). На сёння больш за 100 прапанаваных аб'ектаў можна купіць і ў далейшым перавесці іх у жылы фонд. Але гэта яшчэ не ўсё.

Таксама, камітэт «Гомельаблмаёмасьць» праводзіць аўкцыёны па продажы невыкарыстоўваемых жылых дамоў. У 2019 годзе ўжо праведзена 10 аўкцыёнаў, на якія выстаўлена 30 лотаў, і 1 дом у Лельчыцкім раёне прададзены.

Праца па арганізацыі таргоў працягваецца. Да продажу прапануецца яшчэ больш за 45 жылых памяшканняў, размешчаных у розных кутках Гомельскай вобласці.

Найбольшая колькасць жылых дамоў выстаўленая на продаж у Калінкавіцкім раёне – 24. Дарэчы, па 21 з іх на 15 жніўня 2019 года прызначаныя аўкцыённыя таргі. Цэны на дамы стартуюць ад 810 рублёў.

Акрамя таго, 20 жніўня пройдзе аўкцыён па продажы жылых дамоў у Добрушскім, Лельчыцкім і Светлагорскім раёнах.

Ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць азнаёміцца з падрабязным пералікам прапанаваных да продажу жылых дамоў на нашым сайце ў раздзеле «Нерухомая маёмасць» (неабходна выбраць мэты: жылое; вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі) і набыць сабе ва ўласнасць зацікавіў аб'ект.



Warning: Unknown: write failed: No space left on device (28) in Unknown on line 0

Warning: Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/var/lib/php/sessions) in Unknown on line 0