Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Вакансіі будаўнічых прафесій прапануюць на дне прадпрыемства ў Гомелі


 20 тмая, Гомель / кар. БЕЛТА/. Агульнагарадскі дзень прадпрыемства для беспрацоўных і незанятых у эканоміцы грамадзян пройдзе 21 мая ў Гомелі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. 
На сустрэчу з прадстаўнікамі аддзела кадраў адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельжалезабетон" запрашаюць усіх жадаючых. На прадпрыемстве адкрыты вакансіі па прафесіях электрагазазваршчык, слесар Кіпія, машыніст маставога крана, стропальшчык, падсобны рабочы і інш.
Падчас сумоўя кожны суіскальнік можа задаць патэнцыйнаму наймальніку пытанні аб памеры заработнай платы, графіку працы, а таксама прэзентаваць сябе як спецыяліста.
Дзень прадпрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама па вуліцы Пралетарскай, 18.-0-

Апошнія навіны

Усе навіны