Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Эканомiка

Эканомiка

У рамках XVI Гомельскага эканамічнага форуму-2019 камітэтам "Гомельаблмаёмасць" абвешчаныя 4 аўкцыёны для продажу нявыкарыстаных дзяржаўных аб'ектаў

Таргі адбудуцца 24 мая 2019 года

На 24 мая 2019 года камітэтам "Гомельаблмаёмасць" у рамках правядзення ХVI Гомельскага эканамічнага форуму-2019 запланавана правядзенне чатырох аўкцыёнаў, у тым ліку і электронныя таргі. Усяго на продаж выстаўлена 24 аб'екты нерухомасці, размешчаных у розных рэгіёнах Гомельскай вобласці і ў г. Гомелі, плошчай ад 43,2 да 32 тыс. кв. м.

Больш за палову прапанаваных да продажу аб'ектаў выстаўленыя па зніжаных цэнах (на 50%, 80% і за базавую велічыню).

Усяго прапанавана аб'ектаў нерухомасці агульнай плошчай больш за 52 тыс. кв. м.

Набытыя аб'екты можна будзе выкарыстоўваць для вытворчых патрэб, гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскага харчавання, арганізацыі гасцінічнага бізнесу, складскіх патрэб.

Усяго ў інвестыцыйны каталог ХVI Гомельскага эканамічнага форуму-2019 камітэтам "Гомельаблмаёмасць" уключана больш за 120 аб'ектаў нерухомасці, прапанаваных да продажу ў 2019 годзе, агульнай плошчай каля 110 тыс. кв. м. Азнаёміцца з аб'ектамі можна на сайце ХVI Гомельскага эканамічнага форуму – 2019 http://gomel-forum.by/?page_id=301.

Больш падрабязная інфармацыя аб выстаўленых на продаж аб'ектах размешчана на сайце Камітэта www.gomeloblim.gov.by у раздзеле "нерухомая маёмасць" або па тэлефонах: 70-38-49, 70-36-43.


Апошнія навіны

Усе навіны