Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Нерухомасць у Рагачоўскім і Кастрычніцкім раёнах ад 25,5 рублёў

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» 24 снежня 2019 года правядзе аўкцыённыя таргі

На 24 снежня 2019 года камітэтам «Гомельаблмаёмасць» запланавана адразу некалькі аўкцыёнаў па продажы аб'ектаў нерухомасці.

Большасць выстаўленых аб'ектаў размешчаны ў Рагачоўскім раёне-гэта дзіцячы сад у в. Хатоўня, лазня ў в. Курганне і 2 кацельні у вёсках Высокае і Красніца.

Плошча аб'ектаў складае ад 148 кв. м да 543,1 кв. м, а кошт продажу стартуе ад 1 да 4 базавых велічынь.

У г.п. Кастрычніцкім, па вул. Савецкая, 1а на таргі выстаўлены будынак Кастрычніцкага РАУС плошчай больш за 1 тыс. кв. м і па пачатковай цане продажу роўнай усяго 76,5 рублёў (3 базавыя велічыні).

Набываючы аб'екты за базавую велічыню, пакупнік павінен выканаць пэўныя ўмовы: Увод аб'екта ў эксплуатацыю і ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу пэўнага перыяду часу, таксама існуе забарона на адчужэнне аб'екта да выканання ўмоў продажу.

Акрамя таго, на аўкцыён выстаўлены адзін лот без паніжэння пачатковай цаны продажу-будынак аддзялення паштовай сувязі агульнай плошчай 49,3 кв. м у в.Новая Дуброва Кастрычніцкага раёна.

Пачатковы кошт лота складае 7,6 тыс. рублёў. У дадзеным выпадку ад пакупніка не патрабуецца выканання абавязковых умоў продажу.

Аб'ект можна рэканструяваць для ажыццяўлення рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, гасцінічнага прызначэння, а таксама як сядзібную забудову для вядзення садаводства і агародніцтва.

Для ўдзелу ў таргах неабходна звярнуцца ў камітэт «Гомельаблмаёмасць» па адрасе: г. Гомель, пр - т Леніна, 3 і падаць заяву.

Прыём заяў заканчваецца 20 снежня 2019 года.

Інфармацыю па аб'ектах нерухомасці можна атрымаць на сайце камітэтаі па тэлефонах: 8 (0232) 70-36-43, 70-38-49.


Апошнія навіны

Усе навіны