Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Лукашэнка паставіў жалезную задачу "Гомсельмашу"

18.08.2022
18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў перад прадпрыемствам "Гомсельмаш" задачу максімальна аператыўна паставіць неабходную тэхніку ў рэгіёны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік далажыў аб палевых работах у рэгіёне і адзначыў, што ў палавіне раёнаў нагрузка на адзін камбайн перасягае нарматывы. У вобласці гатовы купіць сотню камбайнаў, але галоўнае, каб іх паставілі своечасова і ў дастатковай колькасці, бо прадпрыемства, як было адзначана, не паспявае выконваць заказы.

"Задача жалезная "Гомсельмашу": каб з сённяшняга дня забяспечыў не толькі Гродна, а ўсё, што мы закажам. Няхай суткамі працуюць. Падключайцеся, увесь урад, калі ёсць нейкія праблемы. Яны ж купяць, гэта ж не бясплатна. Каб заказ быў выкананы. Таму што рост нагрузкі - гэта дрэнна", - заявіў Прэзідэнт.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ