Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Лукашэнка даручыў прапрацаваць стварэнне шматгаліновых вытворчасцей у пацярпелых пасля Чарнобыля рэгіёнах

26.04.2020
26 красавіка, Нараўлянскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць стварэнне шматгаліновых вытворчасцей у пацярпелых пасля Чарнобыля рэгіёнах. Такія задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час паездкі ў Нараўлянскі раён, наведваючы саўгас-камбінат "Зара", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы пакуль не ведаем дэталёва, на якім узроўні знаходзімся і за кошт чаго можна дабавіць. Таму трэба прарэвізаваць - гэта Брагін, Нароўля, Хойнікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у гэтых раёнах трэба ствараць вытворчыя шматгаліновыя холдынгі па розных напрамках, каб не проста аднаўляць гэтыя тэрыторыі, а развіваць іх. У якіх сферах ствараць вытворчасці - Прэзідэнт даручыў вывучыць. "Калі трэба пад гэтыя холдынгі нешта, мы будзем шукаць", - дадаў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў Міністэрству па надзвычайных сітуацыях далажыць, што цяпер адбываецца ў трыццацікіламетровай зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС. На яго думку, настаў час таксама заняцца развіццём гэтых тэрыторый. Але сітуацыю там трэба дадаткова вывучыць. "Гэта невялікі кавалак зямлі. Але што там будзе заўтра-паслязаўтра, якія перспектывы? Трэба паглядзець, якім чынам мы будзем вяртаць запаведную зону, калі час пройдзе. А што можам цяпер там узяць? Нельга кідаць ні аднаго гектара зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што летам мае намер пабываць у гэтай мясцовасці.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ