Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

"Іншага не дадзена" - Лукашэнка патрабуе ад рэгіёнаў не прасіць грошы, а прапрацоўваць рынкі

26.04.2020

26 красавіка, Нараўлянскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе рэгіёны на прапрацоўку рынкаў для збыту выпускаемай прадукцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час паездкі ў Нараўлянскі раён, наведваючы саўгас-камбінат "Зара", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы абляцеў раён на верталёце, азнаёміўся з ходам палявых работ і пасля прыбыцця пацікавіўся, як у цэлым ідзе сяўба ў Гомельскай вобласці. Аб прамежкавых выніках яго праінфармаваў губернатар Генадзь Салавей. Паводле яго слоў, усе работы ідуць згодна з планам, пасяўная павінна завяршыцца да 9 мая.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся сацыяльна-эканамічным развіццём Гомельскай вобласці. "Калі вы выйдзеце хаця б у нуль? Ты нават не думай, што мы павінны з-за нейкіх псіхозаў або пандэмій, эпідэмій скараціць вытворчасць. Гэта выключана. Іншага не дадзена, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі вы будзеце сядзець: "Вось пандэмія, дайце нам грошай"... Ніхто не дасць - гэта пахаваць грошы. Вы прапрацоўвайце рынкі па ўсіх напрамках - пачынаючы ад фарфоравага завода і заканчваючы "Гомсельмашам".
Губернатар растлумачыў, што ўсе праблемы ў асноўным датычацца экспартных паставак, якія пасля ўсплёску пандэміі былі спынены з-за закрыцця граніц у іншых краінах. Цяпер прадпрыемствы працуюць на ўнутраны рынак. "Дамаўляйцеся, калі адновіцца ўся лагістыка і пачнуць працаваць суседзі. Калі ў вас будуць кантракты на пастаўку пасля пандэміі, мы будзем думаць, як вам дапамагчы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ