Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

"Гомсельмаш" заўсёды быў, ёсць і будзе - Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію развіцця прадпрыемства

25 ліпеня, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію развіцця "Гомсельмаша". Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання вытворчага цэха "Навасёлкі" птушкафабрыкі прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца "Гомсельмаша", даручэнне Турчыну (першы намеснік прэм'ер-міністра. - Заўвага БЕЛТА) - падключайце ўрад і неадкладна разбірайцеся. "Гомсельмаш" заўсёды быў, ёсць і будзе ў краіне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта 20-25 гадоў таму мяне запэўнівалі, нам не патрэбны камбайны, нічога не патрэбна і "Гомсельмаш" трэба прадаць. Сёння мы бачым, што гэта добрая школа. Спадзяюся, сёння ўбачым новы камбайн, створаны літаральна за год ці два. Гэта добрая група вучоных, канструктараў. Ні ў якім разе нельга загубіць гэту школу. І тэхніка гэта патрэбна. Але трэба варушыцца".
Прэзідэнт падкрэсліў, што прадпрыемства як мага хутчэй трэба выводзіць на рэнтабельную работу: "Збірайцеся і думайце, але каб у будучым годзе мы перасталі гаварыць пра "Гомсельмаш" у адмоўным плане".
Як далажыў кіраўніку дзяржавы першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, прадпрыемства праходзіць фінансавы аўдыт, паступова разгружаюцца яго склады. Цяпер разглядаюцца розныя канцэпцыі развіцця "Гомсельмаша". "Нам трэба будзе потым з вамі абмеркаваць стратэгію развіцця", - дадаў ён.
"Няма пытанняў, давайце абмяркуем, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але я вам гаварыў, што на гэтым прадпрыемстве трэба прыводзіць да ўлады моладзь".-0-