Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

"Гомсельмаш" у І квартале паставіў на знешнія рынкі больш за 270 камбайнаў і машынакамплектаў

24.04.2020

24 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" у першым квартале гэтага года паставіў на знешнія рынкі больш за 270 самаходных камбайнаў і машынакамплектаў да іх, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
"Усяго ў першым квартале прадпрыемствы холдынга "Гомсельмаш" адгрузілі спажыўцам больш за 400 адзінак тэхнікі", - адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па рэалізацыі і развіцці кіруючай кампаніі холдынга Віктар Славашэвіч. Пры гэтым за межы Беларусі пастаўлена 278 самаходных камбайнаў і машынакамплектаў да іх. У спісе краін, куды адпраўлена тэхніка, - Расія, Казахстан, Украіна, Малдова. У беларускія гаспадаркі паступілі 136 адзінак.
"Увогуле адгрузка да аналагічнага перыяду 2019 года павялічылася на 373 працэнты", - адзначылі на прадпрыемстве. Выкананы і іншыя паказчыкі, у тым ліку даходная частка плацежнага балансу.
Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Сёння пад брэндам "Палессе" вытворца выпускае збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ