Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

"Гомсельмаш" павялічыць пастаўку тэхнікі ў Казахстан у 2021 годзе

30.03.2021
Фота холдынга "Гомсельмаш"
Фота холдынга "Гомсельмаш"
30 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" і "АграмашХолдынг KZ" (Казахстан) дамовіліся аб новых пастаўках гомельскай сельгастэхнікі ў 2021 годзе, паведамілі БЕЛТА на беларускім прадпрыемстве.

Генеральны дырэктар холдынга "Гомсельмаш" Аляксандр Новікаў наведаў АТ "АграмашХолдынг KZ". На дзелавой сустрэчы з прэзідэнтам кампаніі Аляксандрам Лаўрэнцьевым дасягнуты дамоўленасці аб павелічэнні аб'ёмаў паставак. Намер замацаваны подпісамі кіраўнікоў пад адпаведным пагадненнем.

Партнёры выказваюць інтарэс да збожжаўборачнай тэхнікі, якая добра зарэкамендавала сябе сярод аграрыяў Казахстана, а таксама новых для казахстанскага боку камбайнаў ESSIL КЗС-790, самаходных касілак CS100 і кормаўборачных камбайнаў FS80.

"Гомсельмаш" і "АграмашХолдынг KZ" ажыццяўляюць у Казахстане сумесную зборку збожжаўборачных камбайнаў пад брэндам ESSIL. Акрамя вытворчасці тэхнікі "АграмашХолдынг KZ" стварыў сэрвісна-збытавую сетку, размешчаную ва ўсіх збожжасеючых рэгіёнах Казахстана.

Партфель заказаў на "Гомсельмашы" пастаянна папаўняецца. "Цяпер кампанія нарошчвае тэмпы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Для гэтага павялічылі рабочыя гадзіны і арганізавалі работу па суботах. Для нас важна ў тэрмін і ў поўным аб'ёме выканаць абавязацельствы па заключаных дагаворах з партнёрамі на знешніх і ўнутраным рынках, забяспечыўшы аграрыяў неабходнай тэхнікай перад уборачнай кампаніяй 2021 года", - адзначылі на прадпрыемстве.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Гомсельмаша" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ