Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Гомельскі тлушчавы камбінат адправіў першую партыю рапсавага алею ў Кітай

18.08.2022

18 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Першая партыя рапсавага алею Гомельскага тлушчавага камбіната адправілася ў Кітай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Паводле даных генеральнага дырэктара "Гомельаблпрама" Сяргея Ярца, агульная вага партыі склала 25 т прадукцыі. У планах да канца года - адправіць кантэйнер з мылаварнай прадукцыяй. Заяўка паступіла ўжо.

Для прадпрыемства кітайскі напрамак - перспектыўны рынак. Гомельскі тлушчавы камбінат мае намер прадаўжаць яго асваенне. Як расказаў Сяргей Ярэц, за апошнія два гады для гэтага зроблены пэўныя крокі. Так, на палях Міжнароднай выстаўкі China International Import Expo ў 2019 годзе падпісаны мемарандум на пастаўкі рапсавай і сланечнікавай макухі, гаспадарчага мыла. Прадстаўнікі прадпрыемства наладжвалі кантакты і нягледзячы на абмежаванні, якія дзейнічалі ў час пандэміі. Напрыклад, пры садзейнічанні пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР удзельнічалі ў анлайн-сустрэчах з патэнцыяльнымі партнёрамі бізнес-асацыяцый і буйных гандлёвых сетак.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ