Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Для дыверсіфікацыі паставак нафты - у Беларусі ў бягучым годзе пачнуць будаваць нафтаправод Гомель - Горкі

30.04.2020
Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь у 2020-2023 гадах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве магістральнага нафтаправода Гомель - Горкі. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве нафтаправода вызначана ААТ "Гомельтранснафта Дружба", генеральнай праектнай і генеральнай падраднай арганізацыяй - вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта".
Органам дзяржаўнага і мясцовага кіравання даручана аказваць садзейнічанне заказчыку ў будаўніцтве аб'екта і пры неабходнасці прымаць іншыя меры па рэалізацыі распараджэння.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ