Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Больш за 320 тыс. кв. м жылля капітальна адрамантавалі ў Гомельскай вобласці ў студзені-верасні


8 кастрычніка, Гомель / кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці за 9 месяцаў 2019 года капітальны рамонт жылых дамоў правялі на 326 тыс. кв. м, паведаміў сёння журналістам гендырэктар дзяржаўнага аб'яднання "жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці" Дзмітрый Згурскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цэлым па выніках бягучага года пасля капрамонту ў рэгіёне маюць намер увесці ў эксплуатацыю 440 тыс.кв. м жылля. Работы вядуць у адпаведнасці з перспектыўнымі спісамі, растлумачыў гендырэктар. Яны афармляюцца на пяць гадоў з улікам часу пабудовы таго ці іншага аб'екта, яго бягучага стану. Таксама ўлічваюцца вынікі вяснова-восеньскага агляду, звароты грамадзян. Праблемныя адрасы агучваюцца і падчас званкоў у аператыўна-дыспетчарскія службы на нумар 115.
"Штогод па вобласці каля 500 дамоў ўключаюць у такія перспектыўныя планы. Пры неабходнасці яны карэктуюцца, дапаўняюцца з улікам вылучаемых сродкаў, удакладненняў бюджэтаў", - растлумачыў Дзмітрый Згурскі. Таксама ён адзначыў, што выконваецца не толькі капітальны рамонт, але і рамонт асобных канструктыўных элементаў. "Напрыклад, калі дом мае патрэбу толькі ў рамонце даху, мы робім яго, хай чаргу дома ў спісе для капрамонту яшчэ праз некалькі гадоў", - сказаў ён.
Акрамя таго, кожны год фармуюцца тытульныя спісы, у якіх адлюстроўваюцца, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў, планы па правядзенні рамонтных работ на дарогах, вуліцах у населеных пунктах, дваровых тэрыторыях і т. д.
Азнаёміцца са сфармаванымі перспектыўнымі спісамі па капітальнаму і бягучаму рамонту можна на сайтах выканкамаў.-0-