Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

"Беларуснафта" плануе павялічыць колькасць электразарадных станцый да 500 у 2021 годзе


 9 студзеня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" плануе павялічыць колькасць электразарадных станцый да 500 па краіне ў 2021 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Кампанія актыўна развівае сетку ЭЗС. У 2020 годзе ў Мінску плануецца ўсталяваць каля 150 такіх станцый. Летась у сталіцы ўведзены ў строй 54 зарадкі для электрамабіляў. Значная частка з іх ўстаноўлена каля аб'ектаў прыцягнення і масавага знаходжання людзей - паркінгаў, гатэляў, гандлёвых і бізнес-цэнтраў, спарткомплексаў. Зараз у Мінску дзейнічаюць 85 ЭЗС.
Як удакладнілі на прадпрыемстве, акцэнт зроблены на аказанне комплексу паслуг: на сучасных аўтазапраўках сеткі створаны таксама максімум умоў для адпачынку кліентаў і абслугоўвання аўто.
Кампанія "Беларуснафта" - нацыянальны аператар па стварэнні і развіцці сеткі электразарадных станцый у Беларусі. У 2019 лік ЭЗС ў Рэспубліцы павялічылася да 250.-0-

Апошнія навіны

Усе навіны