Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Ажыўленне" на рынку нерухомасці



Вось ужо трэці тыдзень запар на кожным з нашых аўкцыёнаў прадаюцца дзяржаўныя аб'екты нерухомасці. Такая тэндэнцыя назіраецца з году ў год. Так, напрыклад, за 2 апошнія месяцы 2018 года было прададзена 25 лотаў. 
З гэтага можна зрабіць выснову, што да канца года рынак нерухомасці «ажывае» і пакупнікі ўжо будуюць планы на будучыню. 
За мінулы тыдзень «скарбонка» рэалізаваных аб'ектаў папоўнілася 5 аб'ектамі (4 размешчаны ў г.Гомелі і 1 – у г. Рэчыцы). Агульная сума продажу склала больш за 120 тысяч рублёў. 
Як неаднаразова адзначалася – пералік магчымых напрамкаў выкарыстання набытай маёмасці даволі шырокі. Тыя будынкі, якія набытыя на гэтым тыдні, таксама плануецца задзейнічаць у працы па розных напрамках: вытворчасць, склады, арэндныя плошчы, гандлёвыя аб'екты. 
Усіх, хто зацікаўлены ў набыцці нерухомасці, мы запрашаем на нашы снежаньскія аўкцыёны. Сярод прызначаных таргоў ёсць і электронныя, якія пройдуць 19 снежня (падрабязная інфармацыя пра іх і выстаўленых лотах у наступнай навіны на нашым сайце). 
Наш адрас: г. Гомель, праспект Леніна, 3 (4 паверх, каб. 412). Тэлефоны для даведак: (0232) 70-38-49, 70-36-43.

Апошнія навіны

Усе навіны