Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Аўкцыёны са зніжэннем коштаў на нерухомасць на 80% і да 1 базавай велічыні

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» 18 і 25 красавіка 2019 года правядзе аўкцыёны па продажы аб'ектаў нерухомасці ў Гомельскай вобласці

18 і 25 красавіка 2019 года ў камітэце «Гомельаблмаёмасць» пройдуць аўкцыённыя таргі, на якія выстаўлены аб'екты нерухомасці са зніжэннем пачатковай цаны продажу на 80 %, а таксама ад 1 да 13 базавых велічынь.

На аўкцыёне 18 красавіка 2019 года ў в. Пракапоўка, Гомельскага раёна са зніжэннем цаны на 80% прадаецца будынак школы, плошчай 1190 кв. м па пачатковай цане - 51,5 тыс. рублёў, у в. Верхняя Олба, Жлобінскага раёна - будынак школы, агульнай плошчай 1 648,2 кв. м з пачатковай цаной продажу роўнай 12 базавых велічынь.

У Светлагорскім раёне ў аг. Хутар, на таргі выстаўлены будынак дзіцячага садка, агульнай плошчай 763,6 кв. м. пачатковы кошт складае 4 базавыя велічыні. У в. Галоўкі Рэчыцкага раёна, усяго за 1 базавую велічыню можна набыць больш за 2 тыс. кв. м будынка былой базавай школы.

На аўкцыён выстаўлены і іншыя аб'екты нерухомасці па прывабным цэнах пад розныя мэты.

25 красавіка 2019 года да продажу прадстаўлена некалькі лотаў: у г. Калінкавічы – комплекс будынкаў, агульнай плошчай больш за 1,5 тыс. кв. м, па пачатковай цане - 125,5 тыс. рублёў (са зніжэннем на 80%); у Петрыкаўскім раёне ў в. Лучыцы за 13 базавых велічынь прадаецца комплекс будынкаў, агульнай плошчай больш за 1,1 тыс. кв. м.

Спяшайцеся падаць заяўкі!

Дадатковая інфармацыя аб выстаўленых на продаж аб'ектах нерухомасці - на сайце камітэта «Гомельаблмаёмасць» у раздзеле "Нерухомая маёмасць» і па тэлефонах 8 (0232) 70-36-43, 70-38-49.


Апошнія навіны

Усе навіны