Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Эканомiка

Эканомiка

ААТ «Гомельаблбуд» прапануе набыць аб'екты нерухомасці па цэнах, зніжаных на 75%

ААТ «Гомельаблрэклама» 27 і 28 мая 2019 года правядзе аўкцыёны па продажы аб'ектаў нерухомасці, абсталявання і транспартных сродкаў ААТ «Гомельаблбуд» са зніжэннем пачатковай цаны продажу на 75%.

27 мая 2019 года на таргі выстаўлены адміністрацыйны будынак, агульнай плошчай 472,3 кв. м у г. Жлобіне, па вул. Ленінградская, 7.

У г. Рагачове, па вул. Кірава, 28 да продажу прадстаўлены шэраг аб'ектаў нерухомасці. Плошча аб'ектаў складае ад 44,8 кв. м да 1229,3 кв. м. У Добрушы, вул. Палявая, 4 адзіным лотам прадаецца будынак КПП (58,5 кв. м), памяшканне будынка канторы (1226,7 кв. м) і вытворчы корпус (2087,5 кв. м).

28 мая 2019 года на аўкцыён выстаўлена прампляцоўка (11 аб'ектаў) у г. Рагачове, па вул. Кажадуба, 3. Агульная плошча будынкаў складае 1 903 кв. м. Таксама ў г. Жлобіне, па вул. Ленінградская 7 - 10 аб'ектаў нерухомасці, плошчай ад 24,9 кв. м да 2822,6 кв. м.

Прыём заяў для ўдзелу ў аўкцыёнах заканчваецца 24 мая 2019 года ўключна.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах ААТ «Гомельаблбуд»: 8 (044)769-19-61, 8 (0232) 53-27-62, 8 (029) 185-37-18.

Кантактныя тэлефоны арганізатара таргоў ААТ «Гомельаблрэклама»: 8 (0232) 23-23-54, 23-23-56, 8 (029) 126-66-62.


Апошнія навіны

Усе навіны