Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Культура

Культура

"Украіна з любоўю" паўстане ў работах майстра Любові Каваленка на выставе ў Гомелі

10 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны выставачны праект "Украіна з любоўю" (г.Днепр) прадставяць сёння ў Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.
На выставе будуць прадстаўлены работы майстра Любові Каваленка - мастака, ілюстратара, пераможцы ўсеўкраінскага фестывалю, майстра пясочнай анімацыі, дырэктара творчага цэнтра "Краіна талентаў". Яна таксама выкладае і дапамагае асвоіць такія напрамкі, як лепка з гліны, жывапіс, батык, кропкавая размалёўка.
На адкрыцці праекта ў Гомелі ўсе жадаючыя змогуць далучыцца да творчага працэсу пад кіраўніцтвам Любові Каваленка. Госця правядзе майстар-клас па стварэнні работ у тэхніцы халодны батык.
Экспазіцыя стане працягам міжнароднага супрацоўніцтва ўстановы з творцамі з розных краін, у прыватнасці Украіны. "Галерэя пастаянна знаёміць жыхароў і гасцей горада з творчасцю ўкраінскіх мастакоў. Былі прадстаўлены калекцыя работ Чарнігаўскага абласнога мастацкага музея, выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэра "Дняпроўскі паром", карціны, прысвечаныя 30-годдзю чарнобыльскай трагедыі і іншыя", - расказалі ў галерэі.
Геаграфія выставачных праектаў, якія праходзяць у галерэі Народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі, шырокая. На творчай пляцоўцы праводзяцца выставы аўтараў з Расіі, Францыі, Кітая, Румыніі, Індыі, Японіі, Польшчы і многіх іншых краін.
З творамі Любові Каваленка можна азнаёміцца з залах галерэі на вул. Карповіча, 4 па 9 лютага.-0-