Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Улада
Для зваротаў
Эканоміка
Сацыяльная сфера
Галоўная Эканоміка Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

Інфармацыя для індывідуальных прадпрымальнікаў Гомельскай вобласці - Аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта рашэння Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб»

На 1 студзеня 2018 года колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў цэлым па вобласці склала 36 503, у тым ліку - 10 021 арганізацыя (27,4%), якая адносіцца да малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (з іх 9 724 адзінкі – мікра - і малых арганізацый, 297 адзінак – сярэдніх арганізацый) і 26 482 (72,6%) індывідуальных прадпрымальніка (на 92 суб'екта менш, чым на 1 студзеня 2017 года, за кошт зніжэння колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў).

У бюджэт за студзень-снежань 2017 года ад дзейнасці суб'ектаў МСП паступіла 414,2 млн. рублёў, удзельная вага якіх у агульных паступленнях склала 18,4 %.

У галіновай структуры суб'ектаў малога прадпрымальніцтва за апошнія некалькі гадоў значных змен не адбылося. Захоўваецца значная доля мікра-, малых прадпрыемстваў у сферы рознічнага і аптовага гандлю – 3 457 прадпрыемстваў (35,6%), у прамысловасці – 1 307 прадпрыемстваў (13,4%), на транспарце – 1 099 прадпрыемстваў (11,3%), у будаўніцтве – 830 прадпрыемстваў (8,5%), у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы – 617 прадпрыемстваў (6,3%).

Найбольшая колькасць арганізацый сярэдняга бізнесу ажыццяўляе дзейнасць у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках – 128 прадпрыемстваў (43,1%), у прамысловасці – 63 прадпрыемствы (21,2%), у будаўніцтве – 25 прадпрыемстваў або 8,4%.

Аналіз размеркавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў разрэзе тэрыторый вобласці паказвае, што вялікая іх частка сканцэнтравана ў горадзе Гомелі (45,8% ад агульнага ліку малога і сярэдняга бізнесу), Мазырскім (9,6%), Жлобінскім (7,4%), Рэчыцкім (6,1%), Светлагорскім (5,6%) і Гомельскім (4,8%) раёнах.